«Я спрабаваў разабрацца, што ж там гарыць, зь Піцеру пачынаючы. Там жа ў нас абсалю.тна лібэральныя сродкі масавай інфармацыі — што хочуць, то іробяць. выяўляецца, ня ўсё гарыць, што гарыць у сродках масавай інфармацыі. Над якасьцю вельмі сур’ёзна працуем», — сказаў Аляксандра Лукашэнка на сустрэчы з губэрнатарам Яраслаўскай вобласьці Міхаілам Яўраевым 24 лістапада.
На сайце Лукашэнкі паведамілі, што перад гэтым ён адзначыў наяўнасьць «размоў у пляне канкурэнцыі, маўляў, недзе нешта загарэлася і гэтак далей».
Беларускія аўтобусы рэгулярна загараюцца ў РФ і Беларусі, а прычынай гэтага называюцца санкцыі, уведзеныя супраць МАЗу дэмакратычнымі краінамі, якія пазбавілі прадпрыемства некаторых якасных дэталяў.
Апошні падобны выпадак, пра які пісалі мэдыя, зафіксаваны 5 ліпеня ў Іркуцку, 14 траўня ў Варонескай вобласьці Расеі. Да гэтага аўтобусы гарэлі 5 красавіка ў Санкт-Пецярбургу, 23 сакавіка — у Кіраве, 13 студзеня — у Ліпецку.
Праблему зь беларускімі аўтобусамі ўскосна прызнаў Аляксандар Лукашэнка, які заявіў 19 верасьня 2023 году на сустрэчы з губэрнатарам Краснадарскага краю РФ Веніямінам Кандрацьевым, што прычына ўзгараньня пасажырскага транспарту ў Пецярбургу крыецца ў браку «якаснага і своечасовага абслугоўваньня». Ён прапанаваў наладзіць тэхнічнае абслугоўваньне на месцы сіламі беларускіх рамонтнікаў.
На прэсавай канфэрэнцыі 25 кастрычніка 2024 году намесьнік галоўнага канструктара ў грузавой тэхніцы Менскага аўтамабільнага заводу Мікалай Лакотка заявіў, што прычынаю частага ўзгараньня тэхнікі прадпрыемства ў РФ ёсьць парушэньне ўмоваў і правілаў яе эксплюатацыі.
Паводле яго, тэхніка «стала вельмі цяжкая, энэрганасычаная, таму ўмоваў і правілаў эксплюатацыі ніхто не скасоўваў».
12 студзеня 2025 году расейскае інтэрнэт-СМІ «Фонтанка» апублікавала інтэрвію з кіраўніком камітэту транспарту мэрыі Санкт-Пецярбургу Валянцінам Янакаевым, у якім чыноўнік адзначыў, што «пасьля першых інцыдэнтаў з узгараньнямі» МАЗу віцэ-губэрнатар Санкт-Пецярбургу Кірыл Палякоў даў даручэньне разабрацца ў сытуацыі. Чыноўнік сьцьвярджаў, што беларускае прадпрыемства разьвязала праблему.
У траўні 2025 году на расейскім рынку прадалі 43 новыя аўтобусы МАЗу — у 5,4 раза больш, чым год таму (8), сьведчыць агенцтва «АСМ-холдынг» (РФ). Пры гэтым за студзень — травень 2025 году на рынку РФ прададзеныя 117 аўтобусаў МАЗ (летась было 280; спад у 2,4 раза).
Форум