Гэта вынікае з публікацыі раённага выданьня «Хойніцкія навіны» аб тым, як мясцовая міліцыя прымушае ўладкоўвацца на працу «не занятых у эканоміцы» працаздольных грамадзян.
«Гэтыя зьвесткі падкрэсьліваюць важнасьць міжнароднай супрацы і адкрытасьці рынку працы для павелічэньня занятасьці», — адзначаецца ў публікацыі.
Такім чынам, у краіны ЭАЭС зьехалі 2,99% жыхароў, а з улікам яшчэ 60 чалавек, якія працуюць у іншых краінах за мяжой Беларусі, гэты адсотак склаў 3,4%. У той жа час краін, у якія зьехалі беларусы, не называюць. Паводле зьвестак на 1 студзеня 2025 году, у Хвойніцкім раёне жылі 18 054 чалавек.
«З красавіка 2025 году на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплекс дадатковых мераў, накіраваных на прафіляктычнае ўзьдзеяньне што да працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. Асноўная мэта ініцыятывы — спрыяць працаўладкаваньню грамадзян», — паведамляе раённае выданьне.
Згодна з інфармацыяй раённага ўпраўленьня працы, занятасьці і сацыяльнай абароны, цяпер у раёне 1343 дарослыя чалавекі, якія ня маюць сталага месца працы, — то бок колькасьць беспрацоўных складае 7,4%. Пры тым, што афіцыйны ўзровень беспрацоўя па Беларусі, паводле ўладаў, скаладае 2,4%.
Улады Беларусі раней ня раз заяўлялі, што ў Беларусі «рэкордна нізкі ўзровень беспрацоўя» — 2,4%.
Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, у 2025 годзе ў Беларусі ў паўтара раза — да 32 тысяч — пабольшала замежных грамадзян, якія працуюць на беларускіх прадпрыемствах. Геаграфія краін — донараў замежнай працоўнай сілы шырокая, гэта 114 краін, але больш за палову мігрантаў — грамадзяне Туркмэністану і Ўзбэкістану. 70% працоўных мігрантаў з-за мяжы занятыя ў рабочых прафэсіях.
У той жа час у Беларусі назіраецца рэкордны для сучасных умоваў кадравы дэфіцыт.
Сёлета ў студзені Аляксандар Лукашэнка заяўляў аб неабходнасьці больш актыўна залучаць у рынак працы тых, хто не працуе. Асабліва ён зьвяртаў увагу на Менск, а ў лістападзе 2024-га казаў, што ў Беларусі не павінна быць «бамжоў і дармаедаў».
У красавіку Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая прыняць 150 тысяч працаўнікоў з Пакістану, каб выправіць сытуацыю на рынку працы.
Форум