Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні зноў амаль на дзьве гадзіны закрывалі аэрапорт праз паветраныя балёны


Віленскі аэрапорт 28 кастрычніка 2025 году, калі скасавалі некалькі рэйсаў праз паветраныя балёны
Віленскі аэрапорт 28 кастрычніка 2025 году, калі скасавалі некалькі рэйсаў праз паветраныя балёны

Як адзначаецца на старонцы аэрапорту ў Facebook, абмежаваньні ўвялі а 18:38 20 лістапада.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, рашэньне абмежаваць паветраную прастору было выклікана палётам паветранага балёна (ці паветраных балёнаў) у кірунку Віленскага аэрапорту», — адзначаецца ў паведамленьні.

Як вынікае з інфармацыі на сайце Віленскага аэрапорту, а 18:27 змог прызямліцца самалёт з Дубаю. Прызямленьні самалётаў з Рыгі і Стакгольму адкладзеныя. А 20:13 (21:13 менскага часу) прызямліўся самалёт з Амстэрдаму.

20 лістапада Літва аднавіла дзейнасьць памежных пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю, закрытых у канцы кастрычніка праз прылёты паветраных балёнаў з кантрабандай, якія стваралі небясьпеку для цывільнай авіяцыі.

Закрыцьцё пераходаў на мяжы Літвы і Беларусі

  • 8 жніўня 2023 году Літва закрыла пункты пропуску Шумск (з боку Беларусі Лоша) і Цьверач (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкі (Катлоўка) і Райгорад (Прывалка). На мяжы зь Беларусьсю працягвалі працаваць два памежныя пераходы — Меднікі (Каменны Лог) і Салечнікі (Беняконі).
  • Урад Літвы 27 кастрычніка 2025 году зусім закрыў мяжу зь Беларусьсю на месяц пасьля таго, як некалькі разоў вымушана прыпынялася праца аэрапортаў у Вільні і Коўне з прычыны зьяўленьня паблізу іх аэрастатаў, якія ляцелі зь Беларусі, несучы цыгарэты.
  • Улады Беларусі ў адказ 31 кастрычніка забаранілі літоўскім грузавікам выяжджаць цераз польскую і латвійскую мяжу.
  • 10 лістапада на загад Аляксандра Лукашэнкі ўсе літоўскія фуры, якія знаходзяцца ў Беларусі, сабралі на адмысловых пляцоўках і ўзялі пад ахову з выстаўленьнем рахункаў — 120 эўра на содні. Паводле Лукашэнкі, фураў было больш за 1100.
  • 10 лістапада Вільня зьвярнулася да Менску з просьбай дазволіць выезд грузавікоў сваіх кампаніяў у Літву. Менск адмовіў.
  • Вільня марна спрабавала вярнуць транспарт шляхам кантактаў на ведамасным узроўні. Беларусь прапанавала Літве або скасаваць рашэньне аб закрыцьці мяжы, або выйсьці на палітычна-дыпляматычнае разьвязаньне праблемы.
  • 19 лістапада ўрад Літвы вырашыў, што закрытыя ў кастрычніку два пункты пропуску на мяжы Літвы і Беларусі Меднікі і Салечнікі адкрыюцца з 20 лістапада. Перад гэтым прэмʼер-міністарка Інга Ругінене заявіла, што апошнім часам паветраных балёнаў з кантрабандавымі цыгарэтамі стала меней.
  • Аднак пасьля таго як урад Літвы зноў адкрыў мяжу, Віленскі аэрапорт зноў некалькі разоў закрывалі з прычыны аэрастатаў зь Беларусі, а літоўскім фурам па-ранейшаму не даюць выехаць у Літву. Беларускі бок патрабуе ад Вільні пачатку палітычных перамоваў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG