Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выданьне Politico выпусьціла падкаст пра Лукашэнку


Аляксандар Лукашэнка, ілюстрацыйнае фота
Аляксандар Лукашэнка, ілюстрацыйнае фота

Амэрыканска-эўрапейскае палітычнае выданьне Politico выпусьціла на нямецкай мове падкаст пра Аляксандра Лукашэнку «Machthaber: Alexander Lukaschenko» (Валадар: Аляксандар Лукашэнка).

Аўтар падкасту — Гордан Рэпінскі, нямецкі журналіст, адказны рэдактар выданьня Politico Germany.

Паводле Politico, праект Machthaber прысьвечаны самым уплывовым і супярэчлівым палітыкам сучаснасьці. Раней былі падкасты пра Ўладзіміра Пуціна, Джорджу Мэлёні, Уладзіміра Зяленскага, Біньяміна Нэтаньягу, Мары лё Пэн ды іншых кіраўнікоў і ўплывовых палітыкаў як дэмакратычных, так і аўтарытарных і дыктатарскіх краін.

У падкасьце пра Лукашэнку аналізуецца, як ён трымае ўладу ў Беларусі дзесяцігодзьдзямі, якое месца яго рэжыму ў міжнародным кантэксьце: адносіны з Расеяй, Захадам, санкцыі, які наступствы яго кіраваньня для грамадзянскай супольнасці і свабодаў у Беларусі, зь якімі выклікамі сутыкаецца рэжым — як унутранымі, так і вонкавымі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG