Дзевяць былых палітзьняволеных жанчын расказваюць пра тое, што адбываецца ў гомельскай калёніі № 4 на Антошкіна, 3. Псыхалягічны ціск, рабская праца ў швейным цэху, катаваньні холадам у ШЫЗА, ежа з чарвякамі. «Гэта ГУЛАГ», — кажуць палітзьняволеныя.
Галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракамэнтаваў Свабодзе прызначэньне Джона Коўла спэцыяльным пасланьнікам прэзыдэнта ЗША па Беларусі.
Раней беларускія кантрабандныя цыгарэты траплялі ў Літву схаванымі ў іншых грузах, іх хавалі ў жвір, у драўніну. Цяпер жа 80% кантрабандных цыгарэт зь Беларусі ў Літву адпраўляюць паветраным шляхам, а таксама плытамі па вадзе.
Прэзыдэнт літоўскай нацыянальнай асацыяцыі аўтамабільных перавозьнікаў Linava Эрландас Мікенас расказаў Свабодзе пра сытуацыю на беларускай мяжы, дзе захрасьлі каля тысячы літоўскіх фураў з кіроўцамі.
Выезду ў Польшчу ў адзіным дзейным пункце пропуску «Берасьце» 10 лістапада чакаюць 2995 легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў няма.
На плошчы Кудзіркі ў цэнтры Вільні беларускія грамадзкія дзеячы зладзілі пікет памяці менчука Рамана Бандарэнкі, які амаль 5 гадоў таму загінуў у Менску.
«Паколькі я таксама лічу сябе крутым рэвалюцыянэрам, і прылічваю сябе да такіх людзей. І для мяне падпісаць прашэньне аб памілаваньні — гэта нешта подлае», — распавядае ў вялікім інтэрвію Свабодзе грамадзкі актывіст і былы палітвязень Павал Вінаградаў.
Нацыя пачуваецца паяднанай, калі ўсе зь дзяцінства памятаюць тыя самыя тэксты на сваёй мове і празь іх распазнаюць сваіх. А ці вы памятаеце дзіцячыя казкі, вершы, загадкі па-беларуску? Ці мо запомнілі, выхоўваючы сваіх дзяцей?
Пасьля студзеня 2025 году сілавікі фактычна вярнулі палітвязьня Віктара Бабарыку ў рэжым інкамунікада.
«Сухоты я падхапіў у турме. Не ведаю дакладна, дзе, але думаю, што гэта было Баранавіцкае ШЫЗА, стары корпус. Хто быў там, той ведае, што ў так званых „канюшнях“ людзей трымаць нельга.
Як Віталь Вольскі арыштоўваў людзей і прыходзіў зь ператрусам да Якуба Коласа, а Кандрат Крапіва і Пятро Глебка даносілі на калегаў. Апублікаваныя дзьве часткі канспэкту ўспамінаў Рыгора Бярозкіна, аднаго з найлепшых крытыкаў і літаратуразнаўцаў Беларусі.
Падзеі 8 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Мая Яніцкая дасьледавала беларускае шкло, слуцкія паясы, бараніла старажытную Нямігу.
На Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы 14 лістапада пачнецца аўкцыён па продажы маёнтка Падароск, што знаходзіцца ў Ваўкавыскім раёне. Яго ўжо адзін раз прадавалі ў 2013 годзе, але вярнулі на балянс мясцовых уладаў празь нібыта невыкананьне інвэстыцыйных умоў.
Вялікае інтэрвію з Паўлам Вінаградавым — грамадзкім актывістам і былым палітвязьнем, які атрымаў пяць гадоў зьняволеньня за допіс у Facebook з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі, Франака Вячоркі, Паўла Латушкі і Дзяніса Дудзінскага.
Былую палітзьняволеную Натальлю Падлеўскую, якая жыла ў Польшчы, польскія ўлады перадалі ў Літву, бо яна ўяжджала ў Эўразьвяз зь літоўскай візай. Праз шэраг адміністрацыйных памылак яе ледзь не дэпартавалі ў Беларусь.
Інфляцыя за тры кварталы склала 5,8%, але асноўныя прадукты харчаваньня і паслугі даражэюць значна хутчэй.
Сярод беларускіх фільмаў, зьнятых на драматычным матэрыяле 2020 году, мастацкая стужка «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч займае асобнае месца. Здымкі фільму закончыліся два гады таму, але ў краінах Эўропы ды на іншых кантынэнтах працягваецца ягоны паказ на кінафэстывалях і ў пракаце.
На мінулым тыдні амэрыканскія суды прынялі рашэньне адмовіць у дэпартацыі ў Беларусь і даць палітычны прытулак двум беларускім актывістам. Іх абвінавачвалі ў незаконным знаходжаньні ў ЗША, хоць абодва ўжо даўно падалі дакумэнты на палітчыны прытулак.
На тэрміновую службу ўва Ўзброеныя сілы Беларусі за апошнія два месяцы паступяць прыблізна 10 000 маладых людзей прызыўнога ўзросту і яшчэ прыблізна 500 — на службу ў рэзэрве.
Загрузіць яшчэ