Сустрэча адбылася падчас масавых пратэстаў у Беларусі. На ёй былі 12 чалавек, у тым ліку Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард, Сяргей Ціханоўскі, Максім Знак, Юры Васкрасенскі ды іншыя. Расказваем, як склаліся лёсы гэтых людзей.
З моманту зьнікненьня былога дыплямата і сябра Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Анатоля Котава прайшло 50 дзён.
Падзеі 10 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Офіс Сьвятланы Ціханоўскай паведаміў прадстаўнікам урадаў заходніх краін, што з 6 кастрычніка літоўскія ўлады зьнізілі ўзровень аховы яе і Офісу. Пра гэта папярэдзілі менш як за тыдзень да падзеі — 1 кастрычніка. Пра зьмест пасланьня Свабодзе паведамілі некалькі дыпляматычных крыніц.
У Брусэлі 8 кастрычніка прайшла сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі з прадстаўнікамі эўрапейскіх інстытуцыяў, арганізаваная Эўрапейскай камісіяй (DG ENEST) і Эўрапейскай службай вонкавых дзеяньняў (EEAS).
За два гады работнікаў культуры паменела на паўтары тысячы чалавек.
Польшча часова «замарозіла» тэрміны разгляду справаў аб міжнароднай абароне. Што гэта азначае? Пагаварылі зь беларусамі, якія доўга чакаюць польскага дакумэнту, і з польскай юрысткай, заснавальніцай ініцыятывы «Партызанка».
Літоўскія ўлады вырашылі зьменшыць узровень аховы Сьвятланы Ціханоўскай. Свабода спытала ў літоўскіх экспэртаў, што стаіць за такім рашэньнем і ці ня спыніць Літва падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў і палітычных эмігрантаў.
Пра зьмены ў працы Офісу Сьвятланы Ціханоўскай паведаміў яе дыпляматычны дарадца Дзяніс Кучынскі.
У Беларусі вычарпалі квоту, у межах якой можна ўвозіць электрамабілі без аплаты мыта. Цяпер цэны на гэтыя машыны могуць вырасьці. Расказваем, што адбываецца ў Беларусі з аўтамабілямі і якія машыны купляць.
6–7 кастрычніка ў Парыжы прайшла 3-я сустрэча міжпарлямэнцкага Альянсу дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь». У ёй узялі ўдзел 14 дэпутацкіх групаў, а таксама палітыкі Францыі і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі.
Чаму пасьля вызваленьня многія палітвязьні вымушаныя эміграваць зь Беларусі, зь якімі цяжкасьцямі сутыкаюцца за мяжой, як нядобрасумленныя працадаўцы іх падманваюць на грошы. Пагаварылі з сынам Тацяны Канеўскай, заснавальніцы ініцыятывы «Матчын рух 328» Дзьмітрыем.
Цэны на беларускія тавары растуць вельмі істотна і часта на тыя самыя тавары ў Беларусі яны вышэйшыя, чым за мяжой, сьведчыць апытаньне, праведзенае ўладамі.
У сталіцы Францыі 6 кастрычніка распачалася сустрэча сябраў міжпаралямэнцкага Альянсу дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь».
Дзяржава спрабуе прадаць Ілаўскі вінны завод за 3,3 мільёна рублёў з жніўня, за час таргоў зьнізілася ўтрая. Расказваем, як гэты завод зьявіўся амаль 200 гадоў таму, як перажыў спробу банкруцтва і чаму ня стаў прыбытковым.
У Дзень настаўніка — моўна-гістарычны тэст пра школьныя словы, шкалярскі жаргон і адукацыйныя рэаліі. Ня вельмі просты, але затое ня надта сур’ёзны — настаўнік мае права на сьвята!
5 кастрычніка ў Беларусі, а 14 кастрычніка ў Польшчы адзначаюць Дзень настаўніка. Выкладчыца матэматыкі зь беларускіх Ляхавічаў Тацяна Крапіневіч ужо месяц працуе ў варшаўскай школе і параўноўвае беларускую і польскую сыстэмы адукацыі.
Падзеі 5 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Як рабіць традыцыйныя беларускія строі і колькі каштуе такая праца. Свабода пагаварыла з майстрыхай Марыяй пра ейную вясельную сукенку, упадабаньні кліентаў і кошт за гадзіну працы.
Прызначаная на панядзелак 6 кастрычніка дэпартацыя Нэлі Ваданосавай з Польшчы ў Літву не адбудзецца. Маці музыкі і вядоўцы Кацярыны Ваданосавай хацелі адправіць у Літву праз тое, што яна ўехала ў Эўразьвяз па літоўскай візе, а падалася на міжнародную ахову ў Польшчы.
Загрузіць яшчэ