91 дзяржава прагаласавала «за», 12 — «супраць», 57 дзяржаваў устрымаліся. Беларусь была сярод дзяржаваў, якія галасавалі супраць.
Улады Беларусі дапамагаюць Расеі вывозіць дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны. Вядома, што тысячы ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў прыяжджаюць у Беларусь.
Журналісты Свабоды і ўкраінскага праекту «Схемы» дасьледавалі тэму вывазу непаўналетніх з акупаваных Расеяй тэрыторыяў — пераважна зь Лісічанску і Марыюпалю — у дзіцячыя лягеры Беларусі і высьветлілі, якія арганізацыі датычныя да гэтага, знайшлі бацькоў дзяцей, што знаходзіліся ў такіх установах, а таксама атрымалі эксклюзіўныя ўнутраныя дакумэнты Беларускага Чырвонага Крыжа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзецям не дазваляюць быць украінцамі». Як рэжым Лукашэнкі дапамагае русыфікаваць украінскіх дзяцейУ рэзалюцыі Генэральнай Асамблеі ААН патрабуецца, «каб Расейская Фэдэрацыя забясьпечыла неадкладнае, бясьпечнае і безумоўнае вяртаньне ўсіх украінскіх дзяцей, гвалтоўна перавезеных або дэпартаваных».
У ёй таксама заклікаюць Маскву «неадкладна спыніць якую-кольвек далейшую практыку гвалтоўнага перамяшчэньня, дэпартацыі, разлукі зь сем’ямі і законнымі апекунамі, зьмены асабістага статусу, у тым ліку праз грамадзянства, усынаўленьне або разьмяшчэньне ў прыёмныя семʼі, індактрынацыі ўкраінскіх дзяцей».
Вядома, што за час вайны былі знойдзеныя і вернутыя дадому больш за 1850 украінскіх дзяцей. Намесьніца пасланьніка Масквы пры ААН Марыя Забалоцкая раскрытыкавала рэзалюцыю як «поўную хлусьлівых абвінавачваньняў».
Паводле пасланьніка Эўрапейскага Зьвязу ў ААН Стаўраса Лямбрынідыса, «выкрадзеныя дзеці Ўкраіны ня могуць чакаць канчатковага выніку мірных перамоваў, рашэньня Расеі спыніць вайну ці не», — паведамляе AFP.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэжым Лукашэнкі дапамагае Расеі красьці ўкраінскіх дзяцей, — амбасадар ЗША ў АБСЭТым часам упершыню ў гісторыі ў Сэнаце ЗША ў Вашынгтоне 3 сьнежня адбыліся спэцыяльныя слуханьні ў справе выкраданьня і гвалтоўнага перамяшчэньня ўкраінскіх дзяцей Расеяй, паведамляе Ўкраінская служба Радыё Свабода.
Прадстаўнікі Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партыяў ЗША сышліся на думцы, што дэпартацыя дзяцей — гэта мэтанакіраваная палітыка Расейскай Фэдэрацыі, накіраваная на зьнішчэньне ўкраінскай ідэнтычнасьці, і Расея павінна за гэта адказаць. Яны назвалі вяртаньне дзяцей абавязковым пунктам мірнага пляну. Расейскі пасол на слуханьні не зьявіўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы ідэнтыфікавалі больш за 2 тысячы ўкраінскіх дзяцей, якіх вывозілі ў Беларусь для «перавыхаваньня»У сакавіку 2023 года Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэры на арышт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і расейскай прадстаўніцы ў справах дзяцей Марыі Львовай-Бяловай. Іх падазраюць у зьдзяйсьненні ваенных злачынстваў — у гвалтоўных дэпартацыях і перамяшчэньні насельніцтва, у тым ліку дзяцей, з акупаваных тэрыторыяў Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада Бясьпекі ААН: Украіна шукае 20 тысяч дэпартаваных Расеяй дзяцей, але рэальна іх можа быць значна больш