Тлумачым з Гурневічам. Што Лукашэнка шукаў у М’янме, Амане і Альжыры

Журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч. Аляксандар Лукашэнка і яго сыны Віктар, Дзьмітры, Мікалай. Ілюстрацыйны каляж.

Сямейнае турнэ па дыктатурах. Тлумачым з Гурневічам.

Паветраныя ўдары, абстрэлы і гвалт — гэта М’янма, адна з самых ваенізаваных і небясьпечных краін сьвету. І менавіта сюды Лукашэнка прылятае не адзін, а разам з сынамі, пачынаючы сапраўднае сямейнае турнэ па «далёкай дузе». Пакуль сыны Мікалай і Віктар зьяўляюцца на ўсіх афіцыйных сустрэчах, сярэдні сын Дзьмітры нечакана ўзьнікае ў Інданэзіі на перамовах пра ўгнаеньні. У выніку візыт выглядае не як дзяржаўная місія, а як падарожжа сям’і, якая выкарыстоўвае вонкавую палітыку ў асабістых інтарэсах. Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі дзяржаўныя інтарэсы губляюцца ў сямейных: што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі

«Тлумачым з Гурневічам»

Штотыдзень журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч выкрывае фэйкі і маніпуляцыю прапагандыстаў Аляксандра Лукашэнкі і расейскіх СМІ.

Крок за крокам мы аналізуем факты, з усьмешкай разьбіраем дэзынфармацыю і паказваем, што насамрэч адбываецца.

Місія Радыё Свабода — несьці дэмакратычныя каштоўнасьці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі. Першая неабходная ўмова дэмакратыі — гэта добра інфармаванае грамадзтва.

У праекце «Тлумачым з Гурневічам» мы заахвочваем нашу аўдыторыю ставіцца да інфармацыі крытычна, правяраць яе дакладнасьць і не прымаць на веру без належнага аналізу.

Як глядзець на YouTube

Новыя выпускі праекту выходзяць кожны тыдзень.

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Радыё Свабода», каб не прапусьціць ніводнага відэа.