Гомельскія мытнікі спынілі незаконны вываз культурных каштоўнасьцяў з тэрыторыі Эўразійскага эканамічнай зьвязу ў пункце пропуску «Церуха». Іх хацела правезьці 50-гадовая грамадзянка Ўкраіны. Парушэньне здарылася падчас мытнага кантролю пасажырскага цягніка Санкт-Пецярбург — Кіеў, паведамляе Гомельская мытня.
У Гомельскай мытні патлумачылі, што дадзеныя прадметы былі падобныя на прадметы, якія ўяўляюць культурную каштоўнасьць. Гэта і пацьвердзілі вынікі экспэртызы, праведзенай у мытнай лябараторыі. А яшчэ экспэрт усталяваў, што лыжкі вырабленыя са срэбнага сплаву.
Пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасьці з ч. 1 арт. 14.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Чатыры лыжкі зь мэталу белага колеру. На адной з лыжак на адваротным баку маецца кляймо «1884».
Кніга «Новы мэдычны каляндар» 1892 года выданьня
Кніга «Кацярына II: яе паходжаньне, інтымнае жыцьцё і палітыка» 1895 года выданьня